КЗБ «БЕЛПРО» ТУ BY 700049410.005-2011

Канцэнтрат злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРО» (функцыянальны гавяжы бялок) - гэта абсалютна натуральны і карысны прадукт,які не змяшчае якіх-небудзь дабавак, выраблены з высокаякаснай гавяджай сыравіны.

Актуальнасць прымянення функцыянальных гавяжых бялкоў абумоўлена неабходнасцю планамернага павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці канчатковай прадукцыі.

 Дабаўленне функцыянальных бялкоў ў мясныя вырабы, дазваляе вытворцу зніжаць  сабекошт, адначасова павышаючы якасць, паляпшаючы смак і тэкстуру гатовага прадукту.

  • Выраб

    Канцэнтрат злучальнатканых бялкоў  «БЕЛПРА» выраблены з гавяджай мяккай калагензмяшчальнай сыравіны, якая пастаўляецца з месц добрых па небяспечных і карацінных захворваннях жывёл і дапускаецца да перапрацоўкі дзяржаўнай ветэрынарнай службы

    ААТ «МАЖЭЛІТ» вырабляе толькі чысты пратэін, без дапаўняльных дабавак і прымесяў.  Канцэнтрат “БЕЛПРА” вырабляецца з прымяненнем выключна тэрмічных і механічных тэхналогій, генетычна не мадыфікаваны і адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі.

  • Прымяненне

    Канцэнтрат злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРА» прымяняецца пры вырабе мясной прадукцыі ў гідратаваным або ў сухім выглядзе.

    Прымяненне канцэнтрата злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРА» мае рад пераваг:

    • валодае высокай вільгацезлучальнай здольнасцю
    • дазваляе перапрацоўваць нізкасортную сыравіні замяняць дарагую мясную сыравіну
    • павялічваць тэрмін прыгоднасці, а таксама шчыльнасць і маналітнасць гатовага прадукту
    • гатовы прадукт атрымлівае эластычную кансістэнцыюі харошую наразальнасць у халодным выглядзе
    • памяншае страту масы гатовай прадукцыі пры захаванні
    • паляпшае смакавыя характарыстыкі, якасныя паказчыкі і харчовую каштоўнасць канчатковага прадукту
    • дазваляе атрымліваць роўны прыгожы рысунак на зрэзе
    •  дае магчымасць прымянення пры вырабе прадукцыі "Халяль" 
    • не змяшчае  ГМА

    Прымяненне бялковага канцэнтрата, нараўне з захаваннем харчавальнай цэннасці мясной прадукцыі, значна зніжае яе сабекошт і дае магчымасць палепшыць эканамічныя паказчыкі за кошт зніжэння вартасці зыходнай сыравіны і павелічэння рэнтабельнасці вытворчасці.

    Узровень замены мясной сыравіны, спосаб прымянення гавяджага бялка “БЕЛПРА” і ступень яго гідратацыі залежыць ад пастаўленых мэт і выкарыстанай рэцэптуры. 

    Спосабы прымянення (рэкамендацыі)
  • Упакоўка

    Канцэнтрат упакоўваюць у паліпрапіленавыя пакеты масай нета 10 кг.

    мешок полипропиленовый 10кг

  • Транспарціроўка

    Пры перавозках, пагрузцы і выгрузцы канцэнтрат павінен быць засцярожаны ад атмасферных ападкаў і прамога ўздзеяння сонечных прамянёў. Дапускаецца перавозка канцэнтрату пры тэмпературы не вышэй за  плюс 44 °С на працягу не больш чым 60 сутак.

  • Захаванне

    Канцэнтрат захоўваецца ў сухіх чыстых, добра вентыляваных складах, дзе не прысутнічае іншы пах пры тэмпературы не вышэй за  25°С і адноснай вільготнасці паветра не больш 70%. 

  • Тэрмін прыдатнасці

    Тэрмін прыдатнасці - 3 гады з даты вырабу.