Тэхналогія вытворчасці жэлаціну
Для вырабу жэлаціну прымяняюць мяккую калагеназмяшчальную сыравіну ад перапрацоўкі шкур буйнай рагатай жывёлы (шкуры, спілкавы абрэз шкур), якая ў мэтах захавання якасці да яго перапрацоўкі абавязкова кансервуюць соллю або гашанай вапнай. Уся сыравіна, перш чым паступіць на прадпрыемства, праходзіць ветэрынарна-санітарны кантроль, што гарантуе ў далейшым выраб бяспечнага прадукту – жэлаціна харчовага.
Сыравіна, якая паступае на прадпрыемства для вырабу жэлаціну, сартуецца па відах, трапляе пад раскансервацыю і драбненне.
Мяккая сыравіна ўтрымлівае значную колькасць калагену, але калаген у сыравіне знаходзіцца не ў чыстым выглядзе, яму спадарожнічаюць іншыя бялкі ( амульбіны, глабуліны, муцыны, мукоіды, глюкапратэіды і інш.), якія пры вытворчасці жэлаціну з’яўляюцца “баластнымі”. Для выдалення “баластных” бялкоў, якія пагаршаюць якасць жэлаціну, уся сыравіна падвяргаецца папярэдняй апрацоўцы (падрыхтоўцы).
Папярэдняя апрацоўка сыравіны
У залежнасці ад віду сыравіны папярэднюю апрацоўку (падрыхтоўку) праводзяць двума рознымі спосабамі: кіслотны і шчолачны.
Шчолачны спосаб
Выкарыстоўваюць для папярэдняй падрыхтоўкі мяккай калагензмяшчальнай сыравіны ад перапрацоўкі шкур буйнай рагатай жывёлы. Такі метад прадугледжвае замачванне шкур у растворы вапны да 65, які пастаянна абнаўлянецца. Пасля апрацоўкі шчолаччу сыравіну старанна прамываюць, а затым нейтралізуюць салянай кіслатой і паўторна прамываюць для выдалення солей, якія маглі застацца. Апрацоўка растворамі кіслаты і шчолачы дазваляе растварыць “баластныя” бялкі (альбуміны, глабуліны, муцыны, мукоіды, глюкапратэіды і інш.), а калаген пры гэтым не раствараецца, толькі разрыхляецца яго структура, што дазваляе ў далейшым атрымліваць жэлацін шляхам растварэння яго ў вадзе ўжо пры 50 °C.
Экстракцыя жэлаціну
У працэсе экстракцыі калаген пераходзіць у жэлацін. Працэс эстракцыі праводзяць у варачных апаратах фракцыйным метадам. Для гэтага ў варачныя апараты падаюць папярэдне падрыхтаваную сыравіну, якую заліваюць гарачай фільтраванай вадой тэмпературай 55 °C - 60 °C і праводзяць экстракцыю. Пры гэтым у раствор пераходзіць толькі частка калагену. Таму часткова экстрагіраванная сыравіна паўторна экстрагуецца, толькі пры больш высокай тэмпературы. Працэс эстракцыі паўтараецца з паступовым павышэннем тэмпературы ад адной фракцыі да другойда тых пор, пакуль увесь жэлацін не будзе экстрагіраваны з зыходнай сыравіны. Пры фракцыйным метадзе з’яўляецца магчымасць атрымлівать розныя маркі жэлаціну ў адным варачным апараце.
Апрацоўка жэлацінавых бульёнаў
Ачыстка
Раствор жэлаціну, атрыманы ў выніку экстракцыі, падвяргаюць ачыстцы ад іншых прымесяў і тлушчу спачатку на сепаратарах, а затым фільтруюць на фільтрах-прэсах.
Папярэдняе згушчэнне булёнаў
Жэлацінавыя булёны паступаюць на ўстаноўку ўльтрафільтрацыі для папярэдняга згушчэння метадам мембраннай фільтрацыі. На выхадзе з устаноўкі атрымліваюць рэтэнтат (згушчаны жэлацін) і пермеат, т.е. ваду, якая змяшчае нізкамалекулярныя арганічныя і мінеральныя рэчывы. Працэс ультрафільтрацыі дазваляе захаваць якасць жэлаціну пры нізкім расходзе энергіі.
Стэрылізацыя і выпарванне
Ачышчаны і канцэнтраваны раствор жэлаціну стэрылізуецца пры 130 °C для запеспячэння максімальнай біялагічнай і бактэрыяльнай чысціні нашага прадукту. Стэрылізаваныя жэлацінавыя булёны падвяргаюцца выпарванню ў танкаслойных выпарных апаратах
Жэлацінізацыя і сушка
Выпараны булён шляхам ахаладжэння ў жэлацінізатары прыводзіцца ў жэлепадобны стан (застуднявае) і далей з дапамогай раскладчыка жэліраваныя пасмы жэлаціну раўнамерна падаюцца на палатно шматзанальнай стужкавай сушыльнай прылады для сушкі. Сушку жэлаціну праводзяць фільтраваным сухім паветрам.
ККожная серыя высушанага жэлаціну адвяргаецца лабараторнаму кантролю для праверкі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных актаў і дзеючаму заканадаўству.
Драбленне, каліброўка, перамешванне жэлаціну
Для таго, каб атрымаць партыю жэлаціну, зададзенай якасці, высушаныя аднародныя па якасным паказчыкам серыі жэлаціну здрабняюць на драбільных агрэгатах, прасейваюць і перамешваюць для дасягнення аднаронасці масы. Гатовую партыю жэлаціну ўпакоўваюць у мяшкі, пакеты скрыні і паўторна падвяргаюць лабараторнаму кантролю. Гэта гарантуе якасць і бяспеку нашай прадукцыі.