Кантроль якасці

Шматгадовы вопыт работы і наяўнасць кваліфікаванага персаналу ў спалучэнні з прымяненнем новых тэхналогій, служаць гарантыяй якасці і бяспекі прадукцыі, якая выпускаецца. Прадукцыя, якая выпускаецца нашым прадпрыемствам, вырабляецца з натуральнай сыравіны і адпавядае патрабаванням ТНПА на прадукцыю з захаваннем усіх патрабаванняў.

З 2002 года на прадпрыемстве функцыянуе аддзел кіравання якасцю. Спецыялісты аддзелу ажыццяўляюць работы: 

  • па стварэнні, сертыфікацыі, забеспячэнні функцыянавання і непарыўнага ўдасканальвання сістэм менеджменту, укаранёных у арганізацыі;  

  • па падрыхтоўцы і ўдзелу ў правядзенні ўнутраных аўдытаў;

  • па распрацоўцы мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі і вырабе прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням;
  • удзел у пастаноўцы прадукцыі на вытворчасць;
  • па перыядычным кантролі працэсу вытворчасці прадукцыі;
  • па арганізацыі пацвярджэння адпаведнасці выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі. 

На ААТ «МАЖЭЛІТ» функцыянуюць сертыфікаваныя сістэмы менеджменту:

  • сістэмы менеджменту якасці распрацоўкі і вытворчасці жэлаціну, канцэнтрату злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРА», прэцыпітата кармавога, тлушчу жывёльнага тэхнічнага, аказання інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў вобласці будаўніцтва аб'ектаў на адпаведнасць патрабаванням    СТБ ISO 9001-2015 з 2005 года;
  • сістэма менеджменту бяспекі прадуктаў харчаванняна аснове аналізу небяспекі і крытычных кантрольных кропак (НАССР) у прымяненні да вытворчасці і захавання жэлаціну харчовага на суадноснасць патрабаванням СТБ 1470-2012 з 2011 года;
  • сістэма менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі на суадноснасць патрабаванням  ISO 22000:2018 па схеме сертыфікацыі FSSC 22000  у прымяненні да вытворчасці жэлаціну харчовага, упакаванага ў мяшкі прадуктовыя з плёначных поліпрапіленавых нітак з 2022 года;
  • сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры парфесійнай дзейнасці распрацоўкі і вырабу жэлаціну, прэцыпітата кармавога, тлушчу жывёльнага тэхнічнага, канцэнтрату злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРА», аказання інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў вобласці будаўніцтва аб'ектаў на адпаведнасць патрабаванням    СТБ ISO 45001-2020 з 2021 года.

 Кантроль сыравіны, якая паступае, дапаможных матэрыялаў і тэхналагічных дапаможных сродкаў, працэсу вытворчасці і гатовай прадукцыі ажыццяўляе вытворчая лабараторыя прадпрыемства згодна з праграмай лабараторна-інструментальных даследаванняў у рамках вытворчага кантролю на ААТ «МАЖЭЛІТ». Вытворчая лабараторыя адпавядае крытэрыям сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытавана на адпаведнасць патрабаванням ДАСТ ISO/IEC 17025 (рэгістрацыйны нумар атэстату акрэдытацыі № BY/112 2.2874, тэрмін дзеяння да 19.02.2026). 

Інспекцыйны кантроль  прадпрыемства ажыццяўляе РУП «Магілёўскі ЦСМС», УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» і ДУ «Ветэрынальны нагляд» Магілёўскай рэгіянальнай інспекцыі ветэрынарнага нагляду і ўстанова «Магілёўская гарветстанцыя».

Бяспечнасць жэлаціну харчовага і канцэнтрату злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРА» пацверджана дэкларацыямі аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў  Таможнага союза ТР ТС 034/2013 «Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі», ТР ТС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прдукцыі», ТР ТС 022/2011 «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі», ТР ТС 029/2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў» (у частцы іх прымянення) (рэгістрацыйны нумар дэкларацыі аб адпаведнасці: на жэлацін харчовы  - ЕАЭС № BY/112 11.01. ТР034 008 00708, сапраўдны да 23.12.2026; на канцэнтрат злучальнатканых бялкоў «БЕЛПРА» - ЕАЭС № BY/112 11.01. ТР034 008 00469, сапраўдна да 16.09.2026). 

Прэцыпітат кармавы зарэгістраваны ў Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду як кармавая дабаўка (рэгістрацыйнае пасведчанне кармавой № 21–1104–260218, тэрмінам дзеяння да 26.02.2023).