Халяль-сертыфікацыя
На ААТ «МАЖЭЛІТ» укаранены стандарты Халяль
У цяперашні час Халяль-індустрыяз’яўляецца адной з самых перспектыўных галін, якія развіваюцца ва ўсім свеце.
«Халяль» даўно перастаў быць толькі рэлігійным аспектам і імкліва становіцца брэндам, які трывала заняў нішу на сусветным рынку. Атрыманыя пасведчанні “Халяль” адкрывае новыя магчымасці па прасоўванні прадукцыі ў Сярэднюю Азію і мусульманскія краіны.
Халяльныя прадукты – гэта прадукты харчавання, якія вырабляюцца ў адпаведнасці з мусульманскімі традыцыямі. Яны могуць спажывацца ў ежу людзьмі любой нацыянальнасці і веравызначэння, так як у шырокім сэнсе слова гэта паняцце абазначае чысціню. Чысціня ў ежы – гэта перш заўсё бяспека, карыснасць для здароўя чалавека, адсутнасть шкодных прадуктаў і дабавак, адпаведнасць тэрміну прыдатнасці і захавання.
13 верасня 2013 года ААТ «МАЖЭЛІТ» упершыню пачаў выпускаць Халяль жэлацін і атрымаў пасведчанне, якое пацвярджае ўкараненне на прадпрыемстве «Халяль» стандартаў (Halal). Спецыялісты прадпрыемства прашлі навучанне па праграме «Кансультант па вытворчасці прадукцыі і паслуг стандартаў Халяль» і ажыццяўляе бягучы кантроль працэсу вытворчасці.
ААТ «МАЖЭЛІТ» прапаноўвае да рэалізацыі жэлацін «Халяль», выраб якога сертыфікаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў IHI Alliance і міжнародных стандартаў MS 1500:2004, MS 1500:2009 «Кіраўніцтва па вытворчасці, вырабе, апрацоўцы і захаванні «HALAL», што пацвярджаецца сертыфікатам, выдадзеным АЮЛ «Асацыяцыя «Халяль Індустрыя Казахстана».
Наша прадпрыемства вырабляе жэлацін з сыравіны, атрыманай пры апрацоўцы буйнай рагатай жывёлы, што адпавядае патрабаванням «Халяль», ад кампаній з Беларусі, Расіі і Казахстана. Якасныя паказчыкі жэлаціну «Халяль» цалкам адпавядаюць паказчыкам жэлаціну харчавога (ДАСТ 11293-2017)
Кожная партыя жэлаціну, якая выраблена ў адпаведнасці з нормамі «Халяль» суправаджаецца сертыфікатам, які пацвярджае адпаведнасць патрабаванням, і знакам на этыкетках, прыкрэпленых да мяшкоў
ААТ «МАЖЭЛІТ» гарантуе захаванне ўсіх неабходных нормаў і крытэрыяў пры вырабе жэлаціну, а атрыманне сертыфікату Халяль з’яўляецца гэтаму пацвярджэннем.